Сайт о Городе и для Города

Выстаўка Анджэя Струмілы «ТЭАТРАЛІЯ»

Просмотров: 619
Афиша

Автор: Анджэй Ляхоўскі, дырэктар Падляскага музея ў Беластоку


7 красавіка а 16-ай гадзіне ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запеведніка (Полацк, вул. Стралецкая, 4A-4) адбудзецца адкрыццё выстаўкі вядомага польскага мастака і дзеяча культуры Анджэя Струмілы «ТЭАТРАЛІЯ».

Праект падрыхтаваны Польскім Інстытутам у Мінску сумесна з Падляскім музеем у Беластоку.

Тэатраліі. Так Анджэй Струміла акрэслівае сваю творчасць, звязаную са сцэнічным мастацтвам. Гэта не проста сцэнаграфія, што звычайна з’яўляецца бытавым элементам, падпарадкаваным бачанню рэжысёра. У выкананні Струмілы яна выходзіць за традыцыйныя схемы. Яна з’яўляецца самастойным творам. Такім, што можа існаваць, калі спектакль, на якім ён працаваў, ужо сышоў з тэатральнай ці опернай сцэны. Гэта моц таленту, ведаў і ўражлівасці Анджэя Струмілы. Дызайн касцюмаў захапляе і зачароўвае вытанчанасцю і майстэрствам выканання. Гэта не проста дэкарацыі - яны канфрантуюць наша ўяўленне з Яго бачаннем. Уздзейнічаюць як скончаны твор. Таму гэты важны матыў у творчасці прафесара Анджэя Струмілы стаў тэмай чарговай выставы, падрыхтаванай Падляскім музеем у Беластоку сумесна з Мастаком. Выстава рэалізавана ў рамках прэзентацыі польскай культуры на Беларусі і праграмы прамоцыі Падляскага ваяводства, дзякуючы фінансавай падрымцы Польскага Інстытута ў Мінску і Маршалкоўскай ўправы Падляскага ваяводства.

Анджэй Струміла нарадзіўся 23 кастрычніка 1927 года ў Вільні. Дзяцінства правёў у Свянцянах над Жэймянай, у Вільні і Лідзе, юнацкі перыяд - на навагрудскай зямлі. Скончыў Дзяржаўную вышэйшую школу выяўленчых мастацтваў у Лодзі пад кіраўніцтвам Уладзіслава Стшэміньскага і Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Кракаве (дыплом 1950). У 1949-1953 гг. працаваў асістэнтам у абедзвюх акадэміях, а ў 1977-1980 гг. - прафесарам Кракаўскай Акадэміі выяўленчага мастацтва. У 1982-1984 гг. быў кіраўніком дызайнерскай майстэрні пры сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку. У 1987-1988 гг. выкладаў у філіяле Каталіцка-тэалагічнай Акадэміі ў Сувалках.

Анджэй Струміла займаецца рознымі відамі мастацтва: жывапіс, графіка, малюнак, фатаграфія, ілюстрацыя, дызайн кніг, выставачная справа, сцэнаграфія, скульптура, а таксама паэзія і эсэістыка. У творчай біяграфіі мастака звыш ста індывідуальных выстаў жывапісу, малюнка, ілюстрацый, фатаграфій у Польшчы і за мяжой.

Анджэй Струміла з’яўляецца сябрам Саюза польскіх мастакоў (з 1952 г.) і Саюза польскіх фатографаў (з 1978 г.). Пасля 1956 года Анджэй Струміла, дзякуючы супрацоўніцтву з Польскай гандлёвай палатай (для якой мастак праектаваў выставачныя павільёны), у тыя нялёгкія часы мог падарожнічаць па Еўропе і краінах Далёкага і Сярэдняга Ўсходу. 3’яўляецца аўтарам, сааўтарам, аўтарам дызайн-праектаў кніг, ілюстратарам звыш 150 кніжных выданняў. Мастак быў удастоены многіх дзяржаўных узнагарод і прэмій за творчыя дасягненні, прамоцыю польскай культуры за мяжой і грамадскую дзейнасць, у прыватнасці: Кавалерскі Крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (1999), Афіцэрскі Крыж Ордэна Адраджэння Польшчы, Камандорскі Крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (1999) і інш. З 2008 года з’яўляецца апекуном Цэнтра сучаснага мастацтва і Галерэі Анджэя Струмілы ў Сувалках (філіял Акруговага музея). За гэты час галерэя шырока прадставіла творы і аўтарскія зборы мастака па амаль усіх напрамках у мастацтве, у якіх працуе мастак: творы ў жанры выяўленчага мастацтва вялікіх фарматаў), малюнкі, гуаш, кніжныя ілюстрацыі, скульптуры, серыі фатаграфій.

Мастак жыў і працаваў у Лодзі, Варшаве, у Мазурскім і Сувальскім рэгіёнах. На дадзены момант жыве і працуе ў Варшаве.


Яндекс.Метрика