Сайт о Городе и для Города

"Сардэчны" майстар-клас

Автор: tkach.polotsk.museum.by 


Учора ў рамках Клуба выхаднога дня ў музеі адбыўся “сардэчны” майстар-клас "Замилаванне сэрца майго...", прымеркаваны да Дня ўсіх закаханых.

Майстар-клас у Музеі ткацтва ў Полацку


У цёплай і ўтульнай атмасферы госці музея не толькі рабілі падарункі ўласнымі рукамі для сваіх каханых, родных і сяброў, але і трошкі дакрануліся да сакральных ведаў, якімі з даўніх часоў валодалі нашы продкі. Наведвальнікі майстар-класа пазнаёміліся з любоўнай магіяй, любоўнымі прыкметамі, дзявочымі варожбамі, вясельнай абраднасцю, што звязаны з прыладамі працы і прадметамі побыту, якімі карысталі ў штодзённым жыцці нашыя продкі.


Акрамя гэтага, у музеі толькі 13 і 14 лютага працуе тэматычная фотазона, з дапамогай якой можна зрабіць сэлфі-паштоўку і фотаздымак і павіншаваць свайго каханага ў сацсетках. Такой цудоўнай магчымасцю і скарысталіся наведвальнікі майстар-класа!


Яндекс.Метрика