Праграма “Ночы музеяў - 2016” у Полацку
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 21 мая да Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. Гасцей музейнай ночы, якая працягнецца да 23.00, чакае праграма“НОЧ РУБЛЯ НАПЯРЭДАДНІ ДЭНАМІНАЦЫІ”, якая ўключае выставы і мерапрыемствы, музейны квэст, канцэрты і цікавыя сустрэчы.
“НОЧ РУБЛЯ НАПЯРЭДАДНІ ДЭНАМІНАЦЫІ”
Дзіцячы музей вул. Ніжне-Пакроўская, 46 | “Раз, два, три, четыре, пять…так ли просто сосчитать?” Забаўляльная арыфметыка для дзяцей і іх бацькоў | 11.00; 14.00 |
Музей баявой славы вул. Тусналобавай-Марчанка, 1 | “Цана акупацыі” Музейны вечар | 16.00 |
Прыродна-экалагічны музей вул. Ф. Скарыны, 21 | Паказ мультфільмаў, прысвечаных гісторыі грошай | 17.00 |
Краязнаўчы музей вул. Ніжне-Пакроўская, 11 | “Money манія” Музейны квэст | 17.00- 22.00 |
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я вул. Войкава, 1 | Вечарына “Як у хаце пры лучыне дзеўкі грошы палічылі...” (прыказкі і прымаўкі, варожбы, замовы, абрады, прыпеўкі) | 18.00 |
Музей беларускага кнігадрукавання вул. Ніжне-Пакроўская, 22 | “Книга сия куплена...”: кніжная культура праз прызму грашовых адносін Аўтарская экскурсія. Папярэдні продаж білетаў у касе Музея беларускага кнігадрукавання Кошт – 50 000 для дарослых, 25 000 для дзяцей | 18.00; 19.00 |
Дзіцячы музей вул. Ніжне-Пакроўская, 46 | “Па слядах капітана Врунгеля” Гульня-падарожжа | 18.00; 19.00; 20.00 |
Мастацкая галерэя вул. Стралецкая, 4А-4 | «Сустрэчы ля раяля» Канцэрт настаўнікаў і навучэнцаў Наваполацкага музычнага каледжа. Салісты Наталля Сакалоўская (вакал) і Валянцін Юхневіч (труба) | 18.00 |
Дворык Доміка Пятра I вул. Ніжне-Пакроўская, 33 | “Грошы на бочку” Манетны атракцыён | 19.00- 22.00 |
Прыродна-экалагічны музей вул. Ф. Скарыны, 21 | Выступленне музычнага гурта “Тубус” | 19.00 |
Музей беларускага кнігадрукавання вул. Ніжне-Пакроўская, 22 | Музейны кінасеанс Дэманстрацыя камедыі “На спіне ў чорнага ката” (Беларусьфільм, 2008) | 20.00 |
Канцэртная зала Сафійскага сабора вул. Замкавая, 1 | “Жывая музыка экрана”: папулярныя мелодыі і музыка з кінафільмаў Салісты Ксенія Пагарэлая (арган), Вікторыя Бабенка (скрыпка), Тамара Калена (віяланчэль), Валянцін Юхневіч (труба) Цана білета: 50 000 руб. | 22.00 |
У музеях запаведніка працуюць выстаўкі
Праект “Цытатнік”: вядомыя людзі свету пра грошы Жывапіс Мікалая Бушчыка | Мастацкая галерэя вул. Стралецкая, 4А-4 |
“Манетнае сузор’е Беларусі” (памятныя манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь) | Краязнаўчы музей вул. Ніжне-Пакроўская, 11 |
"Лялька: абярог, гульня, памяць" (з калекцыі клуба фальклорнай і народнай лялькі “Папараць-кветка”) | Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я вул. Войкава, 1 |
“Флора і фаўна на банкнотах і манетах краін свету” | Прыродна-экалагічны музей вул. Ф. Скарыны, 21 |
“Краіна Беларусь на грашовых купюрах” | Музей беларускага кнігадрукавання вул. Ніжне-Пакроўская, 22 |
18 і 21 мая ў музеях праводзіцца бяспройгрышная латарэя
Гасцей музейнай ночы будуць чакаць таксама музейнае кафэ і сувенірная лаўка (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)
З 17.00 да 23.00 — уваход у музеі
дзецям — бясплатна
дарослым – па льготнаму білету
*У праграме магчымы змяненні і прыемныя сюрпрызы
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт зноў выступае партнёрам музея-запаведніка ў Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. 21 мая Вас чакаюць на начных экскурсіях-квэстах “Сакрэты мудрага старца” з магчымасцю наведаць старажытныя падзямеллі езуіцкага калегіума, прыняць удзел у пошуку старадаўняга рэцэпта шакаладу і ў яго дэгустацыі!
Пачатак экскурсій у 20.00, 21.00, 22.00, 23.00
Папярэдні продаж білетаў у касах Сафійскага сабора, Прыродна-экалагічнага музея, Музея беларускага кнігадрукавання
Кошт – 60 000 для дарослых, 30 000 для дзяцей
Колькасць білетаў абмежавана. Спяшайцеся!