Сайт о Городе и для Города

ХРАНАЛОГІЯ

Просмотров: 1135
О ГородеАд Полацка пачаўся свет

Автор:  Уладзiмір Арлоў ”Ад Полацка пачаўся Свет


V ст.

На тэрыторыі сучаснага Полацка ўзнікае першае паселішча

862

Першыя летапісныя звесткі пра Полацк.

2-я палова X ст.

У Полацку ўладарыць Рагвалод. Утварэнне Полацкага княства.

Каля 980

«Крывавае вяселле» Уладзіміра з Рагнедай.

Каля 988

Вяртанне Рагнеды з князевічам Ізяславам на радзіму.

992

Заснаванне Полацкай епархіі.

1003-1044

Княжанне Брачыслава Ізяславіча. Аднаўленне незалежнасці Полацкага княства.

1029

Нарадзіўся князь Усяслаў Брачыславіч Чарадзей.

1044-1101

Княжанне Усяслава Чарадзея.

1044-1066

Будаўніцтва Сафійскага сабора.

Каля 1104

Нарадзілася Еўфрасіння Полацкая.

1152-1161

Дойлід Іаан і арцель полацкіх майстроў узводзяць царкву Спаса (Спаса- Еўфрасіннеўскую).

1161

Ювелір Лазар Богша стварае Крыж Еўфрасінні Полацкай.

1167

Паломніцтва Еўфрасінні ў Святую Зямлю і завяршэнне зямнога шляху асветніцы.

1186-1216

Княжанне вялікага князя полацкага Валодшы і яго барацьба з крыжакамі.

1240, 1242

Удзел полацкай дружыны ў разгроме шведаў на Няве і нямецкіх рыцараў на Чудскім возеры.

1307

Полацкая зямля ўваходзіць у Вялікае Княства Літоўскае

1380

Князь Андрэй Полацкі з палком палачан удзельнічае ў Кулікоўскай бітве.

15 ліпеня 1410

Полацкая харугва бярэ ўдзел у Грунвальдскай бітве.

7 кастрычніка 1498

Полацк атрымлівае магдэбургскае права.

Каля 1490 — пасля 1551

Жыццё і дзейнасць Францішка Скарыны.

1504

Утварэнне Полацкага ваяводства.

1563

Полацк захоплены войскам Івана Грознага.

1579

Войскі Сцяпана Батуры (Стэфана Баторыя) вызваляюць горад ад маскавітаў.

1581

Адкрыццё Полацкага езуіцкага калегіума.

1585

У Полацку створаны тэатр.

1629-1680

Жыццё і дзейнасць Сімяона Полацкага.

1654-1667

Горад заняты царскім войскам. Вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, у гады якой Беларусь страціла кожнага другога жыхара.

1738-1750

Адбудова Сафійскага сабора, узарванага салдатамі Пятра I.

1772

Першы падзел Рэчы Паспалітай. Правабярэжная частка Полацка і Полацкага ваяводства захопленая Расійскай імперыяй.

1780

Полацк робіцца сталіцай забароненага рымскім папам ордэна езуітаў.

1787

У Полацкім калегіуме адчынены музей і карцінная галерэя.

1793

Другі падзел Рэчы Паспалітай. Расія захапіла левабярэжную частку Полацка і Полацкага ваяводства.

1794(?)-1851

Жыццё і дзейнасць пісьменніка Яна Баршчэўскага.

1810-1885

Жыццё і дзейнасць мастака Івана Хруцкага.

10 чэрвеня 1812

Адкрыццё Полацкай акадэміі, якая мела правы універсітэта.

Ліпень 1812

Полацк занялі войскі Напалеона.

7—8 кастрычніка 1812

Штурм і ўзяцце горада расійскімі войскамі.

1835

Адкрыццё Полацкага кадэцкага корпуса.

1839

Царкоўны сабор у Полацку прымае акт аб ліквідацыі царкоўнай уніі.

1866

Праз горад прайшла Рыга-Арлоўская чыгунка.

1906

У Полацку адчынены першы кінатэатр.

1910

Перанясенне ў Полацк мошчаў святой Еўфрасінні.

1912

Адкрыццё гарадской публічнай бібліятэкі.

1913

Дала ток першая полацкая электрастанцыя.

1915

У горадзе з’явіўся першы аўтамабіль.


Яндекс.Метрика