Сайт о Городе и для Города

Цуды з батлеечнай скрыні

Просмотров: 815
Афиша
Автор: Музей традиционного ручного ткачества Поозерья 


Ці могуць лялькі рухацца? А размаўляць? Вы скажаце: “Не могуць”. Аднак, рукі таленавітага майстра робяць цуды!


Сапраўдныя цуды можна было пабачыць 5 студзеня ў музеі на святочнай імпрэзе “Батлейка-батлея – чароўная дзея!”. У гэты дзень лялькі, што прадстаўлены на выстаўцы “Таямніцы батлеечнай скрыні”, нечакана ажылі! Маленькія і дарослыя госці музея пабачылі батлеечны спектакль "Каляды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага" па творах П. Васючэнкі ў выкананні кіраўніка Народнага лялечнага тэатра "КапялюШ" Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Наваполацка Рэцікава Андрэя.


Падчас імпрэзы наваполацкі батлеечнік таксама расказаў аб відах батлеек на Беларусі, аб асаблівасцях прадстаўленняў на Віцебшчыне, падзяліўся некаторымі сакрэтамі свайго майстэрства.


Музей выказвае шчырую падзяку кіраўніку Народнага лялечнага тэатра "КапялюШ" Андрэю Рэцікаву за цікавую сустрэчу і жадае плёну і поспехаў ў любімай справе!


Яндекс.Метрика