Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 18 мая да Міжнароднага дня музеяў і міжнароднай акцыі
«Ноч музеяў»!
з 10.00 да 17.00 і з 17.00 да 23.00 уваход у музеі – бясплатны
(на камерцыйныя выставы – платны)

Гасцей музейнай ночы чакае напоўненая падзеямі праграма «НІЖНЕ-ПАКРОЎСКАЯ – ВУЛІЦА МУЗЕЯЎ», якая ўключае: акцыі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейны квэст, выставы і мерапрыемствы, канцэрты і цікавыя сустрэчы.




У музеях працуюць выставы:
Сафійскі сабор«Кавальскае рамяство X–XVIII стст.» (з археалагічнага збору НПГКМЗ)
Мастацкая галерэя«Что может быть лучше природы!» Офорты Ивана Шишкина из музейного собрания Новгородского государственного объединённого музея-заповедника»
«Многоцветие татарской национальной культуры» из коллекции Елабужского государственного историко-архитектурного и художественного музея-заповедника»
Музей беларускага кнігадрукавання«Каго любіш? – Люблю Беларусь!» (да 50-годдзя выхаду асобнай кнігай рамана Ул. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»)
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я«Бабынічы і ваколіцы (Гісторыя простых рэчаў)»
Музей баявой славы«Полацкі гарнізон: старонкі гісторыі беларускай арміі»
Дзіцячы музей «ФотаПарад» Прыродна-экалагічны музей«Беларусь: 10 лет в Антарктике» (адкрыццё ў 15.00)
У 2018 г. партнёрам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» выступаюць «Барная віктарына «Пінта шэрага» і Гасцінічны комплекс «Славянскі», якія запрашаюць інтэлектуальную моладзь на Квіз «Таямніцы музейнай ночы». Квіз адбудзецца 18 мая ў 20.00 у рэстаране «Славянскі».
Папярэдняя рэгістрацыя для ўдзелу па тэл.: +375336140322 ці https://vk.com/pintaserogo
Кошт – 5 рублёў
У праграме магчымы змяненні і прыемныя сюрпрызы