о Городе и для Города

22 мая "Ночь музеев - 2021"

Автор: @pathfinder

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 22 мая да Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”.

Музеі запаведніка традыцыйна адчыняюць свае дзверы для наведвальнікаў вечарам (з 18.00 да 23.00) і прапануюць спецыяльную праграму, якая ўключае выставы і мерапрыемствы, канцэрты і цікавыя сустрэчы.

НОЧ МУЗЕЯЎ-2021 22/05 18.00-23.00

Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора

Выстава «Светёлка въпокоевая»: жыллё палачаніна XVI–XVIII стагоддзяў»

18.00 – 23.00


Краязнаўчы музей

«Выходзяць на арэну асілкі...». Сустрэча з майстрами спорту міжнароднага класа па паўэрліфтынгу Сяргеем Мураўёвым і Дзмітрыем Яневічам.

19.00


Музей беларускага кнігадрукавання (музейны дворык)

Інтэрактыўная пляцоўка «Паперадром» (творчыя майстэрні па вырабе паперы і папяровага дэкору)[p] [p]18.00-21.00


Домік Пятра

«Там, дзе карані твае…». Крэатыў-праект: Імерсіўная экскурсія «Цяпло роднай хаты»

18.00, 19.00, 21.00

Выстава «Мікалай Геноў: фотапогляд на Полацк 1950-х гадоў»

18.00 – 23.00

Прэзентацыя фільма Ігара Супранёнка «Школа майстэрства» з удзелам аўтара

19.30

Музычная гасцёўня «Ну, Геновы! Усе артысты!» з удзелам прадстаўнікоў роду Геновых

20.00


Прыродна-экалагічны музей

Міні-заапарк ля сцен вежы (экалагічны цэнтр ДУДА) [p]12.00 – 15.00

Майстар-клас па стварэнні пано ў тэхніцы кінусайга

2.00

Выстава «Знікаючая флора: 40 гадоў Чырвонай кнізе Беларусі» (фотаработы В. Белякова і квілты майстроў клуба «Рошва» ў тэхніцы лапікавага шыцця)

18.00 – 23.00

Міні-экскурсія па музейным ландшафтным садзе

18.00; 20.00

Інтэлектуальны батанічны аўкцыён «Мой чырвонакніжнік»

18.30

Музейны квэст «У пошуках таямнічай расліны»

18.00 – 22.00


Мастацкая галерэя

Выстава «Пушкин. Гоголь. Графика Юрия Люкшина из фондов Пушкинского заповедника»

18.00-23.00

Выстава жывапісу Уладзіміра Пракапцова «Мая Беларусь»

18.00-23.00

Прэзентацыя інтэрактыўнага праекта «Фрэска»

19.00 - 20.00


Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я

Выстава «Квітнеючыя сады маляванкі»

18.00-23.00

Майстар-клас па роспісе ільняной-сумкі ў тэхніцы «маляванка»

18.00


Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага

Выстава аднаго прадмета «Вяртанне забытага імя»

18.00 – 23.00


Дзіцячы музей

Дзіцячы квеструм «Путешествие начинается с чемодана?» (для сямейнага наведвальніка)

10.00-22.00

«Я з кнігай адкрываю свет». Літаратурны візіт (сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзіцячай паэтэсай Ірынай Багданавай, г. Наваполацк)

8.00


Канцэртная зала Сафійскага сабора

«Маленькая ночная серенада». Канцэртная праграма ў выкананні Камернага аркестра «Европа-Центр». Дырыжор – Раіль Садыкаў.

22.00


з 18.00 да 23.00 уваход у музеі:

  • дзецям — бясплатна,
  • дарослым – па льготнаму квітку

    Гасцей музейнай ночы будзе чакаць таксама cувенірная лаўка (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

    Просім улічваць супрацьэпідэмічныя меры пры наведванні нашых мерапрыемстваў!

  • Яндекс.Метрика