Сайт о Городе и для Города

01. Бацька гарадоў беларускіх

Просмотров: 1508
О ГородеАд Полацка пачаўся свет

Автор:  Уладзiмір Арлоў  "Ад Полацка пачаўся Свет"


Колькі гадоў Полацку? Летапісы ўпершыню згадваюць яго пад 862 годам. Гэта значыць, што найстаражытнейшаму гораду Беларусі ўжо амаль адзінаццаць з паловай стагоддзяў. Але пытанне не такое простае, як здаецца. Пра Кіеў летапісцы першы раз паведамілі ў сувязі з падзеямі 860 года, аднак сталіца Украіны ўжо даўно ўрачыста адзначыла сваё 1500-годдзе.

Рэч у тым, што ўзрост горада можна вылічваць і на аснове вынікаў археалагічных раскопак. Менавіта так і зрабілі нашы паўднёвыя суседзі. Калі б мы ўзялі з іх прыклад, то таксама маглі б святкаваць болын паважныя юбілеі горада, заснаванага крывічамі ў сутоку Дзвіны і Палаты (гэтая рака і дала яму назву).

На полацкім Верхнім замку археолагі знайшлі кераміку, вырабленую ў V стагоддзі. Значна раней за 862 год успамінаецца горад і ў старажытных ісландскіх сагах. Таму будзем памятаць, што ў сапраўднасці «бацька гарадоў беларускіх» на некалькі стагоддзяў старэйшы.

Тагачасны Полацк стаяў на беразе Палаты прыкладна за кіламетр ад яе сустрэчы з Дзвіной. Ён уяўляў сабой абнесены драўлянымі сценамі, абведзены валам і ровам дзядзінец і неўмацаваны пасад, дзе жылі рамеснікі. Увесь горад меў каля пяці тысяч жыхароў. Сёння на гэтым месцы стаіць стэла з надпісам: «Гарадзішча. Помнік археалогіі IX стагоддзя». Калі прытрым-лівацца храналогіі, то якраз тут і можна пачынаць вандроўку ў полацкую мінуўшчыну.

Адсюль, даручыўшы лёс богу Перуну, полацкія дружыны ў 907, 911 і 944 гадах выпраўляліся ў паходы на далёкі Царгорад-Канстанцінопаль, сталіцу Візантыйскай імперыі. Паганскі бог вайны спрыяў продкам. Полацк мы знаходзім у пераліку гарадоў, якім Царгорад плаціў даніну. Сілу галоўнай крывіцкай цвярдыні ведалі і суседзі на поуначы.

У скандынаўскіх сагах дзесяткі разоў згадваецца Палцеск’я - ад старажытных усходнеславянскіх найменняў Полацеск, Полцеск, Полацьск.

Гістарычныя хронікі называюць Полацк сярод гарадоў, дзе кіравалі князі, якія прызнавалі ўладу кіеўскага Алега. Разам з тым улада далёкага Кіева ніколі не была тут трывалай. Горад нашых продкаў ужо на досвітку сваёй гісторыі імкнуўся жыць незалежна. Добрыя ўмовы для гэтага стварала выгоднае геаграфічнае становішча на шляхах, што звязвалі Арабскі халіфат і Хазарыю са Скандынавіяй і славянскім светам.

У другой палове X стагод дзя ў Полацку княжыў Рагвалод, уладу якога прызнавалі навакольныя землі крывічоў. У летапісах адзначана, нібыта князь прыйшоў «з-за мора», што дае падставы лічыць яго варагам. Знайсці карані імя Рагвалод у скандынаўскіх мовах нескладана. Сустракаецца яно і ў старажытных сагах. Але не менш гісторыкаў лічаць, што полацкі князь, як і яго імя, належалі да славянскага свету (Рагвалод - валадар рога, або мыса.)

Можна, безумоўна, спрачацца, быў першы вядомы з летапісаў полацкі ўладар крывічом або варагам. Але значна важней іншае: у 960-970-я гады Полацк ужо не залежаў ні ад Кіева, ні ад Ноўгарада. Тэта значыць, што якраз тады пачала існаванне першая беларуская дзяржава - Полацкае княства, якое хронікі называюць таксама Полацкай зямлёй.

Адсюль, з гарадзiшча над Палатой, пачыналася летапiсная гiсторыя горада

Яндекс.Метрика