Сайт о Городе и для Города

Запрашаем на спеўную вечарыну "Мелодыка мовы"

Просмотров: 576
Афиша

Автор: tkach.polotsk.museum.by 


21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для кожнага народа мова ўнікальная і непаўторная, яна перадаецца праз стагоддзі і пакаленні, ліецца жывой крыніцай, насычае душу і сэрца кожнага яе носьбіта. Абвешчаны UNESCO ў 1999 годзе, гэты дзень павінен паспрыяць захаванню тых моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, а таксама нагадаць усім людзям пра лёс той мовы, якую мы завем матчынай.

20 лютага а 15.00-й гадзіне ў Музеі ткацтва адбудзецца спеўная вечарына “Мелодыка мовы”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы!

Майстар-клас па вывучэнні традыцыйных беларускіх песняў будзе праводзіць Вольга Емяльянчык – антраполаг, выкладчыца Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, заснавальніца і кіраўніца студэнцкага фальклорнага гурта “Варган”, удзельніца гурта “Гуда”.

На святочнай вечарыне вы зможаце развучыць старадаўнія беларускія песні, даведацца пра традыцыйныя тэхнікі песеннага выканання ў розных рэгіёнах Беларусі, адчуць непаўторную прыгажосць мелодыкі беларускай мовы!


Яндекс.Метрика