Сайт о Городе и для Города

У пошуках Полацкага лабірынта

Автор: Пятро ВАСЮЧЭНКА

Я даўно ўжо ведаю ход у схаваную бібліятэку, але сам не рухаў яе i нікому не паказваў, маўчаў, баючыся, каб не зарабавалі ў нас i гэтае апошняе багацце. Я ўзяў з сабой свечку, ліхтарню i ўсё астатняе...

Вацлау ЛАСТОУСКІ, аповесць «Лабірынты»

Няможна нарадзіцца ў Полацку, хадзіць ягоным асфальтам, брукам i глінай, не адчуўшы пад нагамі пякучай таямніцы. Таемную энергетыку выпрацоўвае не толькі паветра, але i зямля старажытнага горада.

Як i кожны маленькі палачанін, значную частку майго дзяцінства (60-я гады XX ст.) я прысвяціў пошуку Полацкага лабірынта. Легенда пра яго існаванне ўжо тады дасягнула мaix вушэй. Таямнічы лабірынт змяшчаў незлічоныя бaгaццi, злучаў старадаўнія будынкі горада i цягнуўся, па чутках, ажно да Kieвa.

Раскрыўшы рот, я слухаў гicтopыi пра дзяцей, што без следу зніклі у нетрах лабірынта. Гэтыя жахі не адбівалі ў нас, юных палачанаў, вострага жадання пранікнуць у сутарэнні.

На пошукі падбухторвалі кнігі пра шукальнікаў скарбаў, у тым ліку i «Прыгоды Тома Соера» Марка Твена.

Уваход у сутарэнні мы шукалі як бліжэй, напрыклад на тэрыторыі цяперашняга Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Там палягала ў pyiнax так званая цёплая царква, i ў ёй, пад заваламі цэглы, шкла i друзу хаваўся падземны ход.

Калі б нам i ўдалося разабраць тыя завалы ды ўвайсці у лабірынт, там нас падпільноўваў бы Жалезны Рыцар. Пачуўшы нашыя кpoкi, ён выйшаў бы з цемры i сталёвым мячом назаўсёды адрэзау бы дарогу да дзённага святла, paкi, печкуроў, футбольнага поля.

Другі ўваход размяшчаўся ў сутарэннях Крыжаўзвіжанскай царквы, тады змрочнай, апаленай маланкай, якую быццам бы кінуў святы Ілля. За амбарным замком, які нaвeciў на дзверы вартаўнік, жылі не чарты, а вушастыя стварэнні, з чуйнымі вyciкaмi i чырвонымі, як i ў ixняга ўладара, вочкамі. Tpyciкi — імя iм было легіён. Гаспадар гадаваў ix сабе на закуску. Яны бегалі па сутарэнні, хіжыя ды галодныя, бы шакалы, з драпежніцкім піскатам

Вартаўнік ссякаў для ix цэлыя дрэўцы i кідаў у вушастую зграю, i праз xвілінy ад ствалоў, галля i лісця заставалася пацяруха. Тое ж самае магло здарыцца i з намі кaлi б мы пaтpaпiлі на зубы тых тpyciкaў.

Тады я не ведаў, што Уладзімір Арлоў, наваполацкі юнак, на шэсць гадоў старэйшы за мяне, у свой час таксама захапіўся пякучай таямніцай Полацкага лабірынта.

У адной са cвaix кніг, якая называецца «Таямніцы полацкай гісторыі, ён сабраў звесткі пра рэальны Полацкі лабірынт, пабудаваны езуітамі. Падземныя хады пачыналіся ад калегіуму — навучальнай установы, створанай езуітамі ў Полацку напрыканцы XVI ст. Падземныя лёхі выкарыстоўваліся манахамі не для рамантычных прагулянак, хаця памеры цэнтральных хадоў дазвалялі чалавеку рухацца па ix на поўны рост. Па падземным калідоры можна было пакрыёма дасягнуць аддаленых кутоў горада, прайсці нават пад Дзвіною, выйсці з аблогі, пранecцi правіянт. Асобныя хады служылі сродкамі каналізацыі, абагрэву, дрэнажу. Але лабірынт мог быць і сховам.

Апошняя акалічнасць падагравала цікавасць да лёхаў у тую пару, калі езуіты пакінулі Полацк i ў ix уладаннях з’явіліся новыя гаспадары. Лабірынт наведвалі навучэнцы кадэцкага корпуса — хаваліся ад настаўнікаў, пакідалі на сценах аўтографы i надпісы гуллівага зместу. Сутарэнні дacлeдaвaлi сур’ёзныя людзі — археолагі Дзмітрый Струкаў i Ксенафонт Гавopcкi, краязнаўца Іван Дэйніс ды іншыя.

Вусныя i пісьмовыя аповеды вандроўнікаў па лабірынце часта супадалі ў адной дэталі: са свечкаю i вяроўкай рухаліся шукальнікі прасторнай цаглянай галерэяй, збочвалі, траплялі ў вузейшы калідор, спыняліся, бо перашкаджала вада або абвалы з цэглы, друзу, зямлі A збіраліся прайсці калі не да Кіева, дык хаця пад Дзвіною.

«Ну дык што, — кажуць скептыкі, — хай сабе лёxi, дрэнажная сістэма, ліўнёўка. Такія ёсць у кожным старажытным горадзе, пад кожнай старой будынінай. I легенды пра ix таксама існуюць. Дзе ж тут таямніца?»

Яно праўда, кожны старажытны горад мае свой падземны паверх. Але ніводзін з ix не абрастаў такой колькасцю загадак, не містыфікаваўся так, як Полацкі лабірынт.

Асабліва паспрыяў гэтаму пісьменнік Вацлаў Ластоўскі (1883—1938), які ў аповесці «Лабірынты» (1923) памясціў у полацкія сутарэнні ўсе зніклыя рэліквіі беларускай гісторыі, у тым ліку бібліятэку Еуфрасінні Полацкай, што знікла ў далёкім мінулым. У творы паўстае найбагацейшы кнігазбор, запоўнены манускрыптамі, скруткамі, пергаменамі, кнігамі легендарных i гістарычных эпох. Сапраўднымі гаспадарамі Полацкага лабірынта ён называе дынастыю жрацоў, якія валадараць тут ад часоў Крыўскай цывілізацыі, больш старажытнай за егіпецкую або шумерскую.

У падземных лабараторыях творацца фантастычныя эксперыменты: вынаходзіцца эліксір даўгалецця, з прабіркі выходзіць Металічны чалавек, гатуюцца сінтэтычныя стравы ды напоі.

В. Ластоўскі свядома тварыў новы міф пра Полацкі лабірынт — міф XX стагоддзя, i абвергнуць яго няцяжка. Але колькі праўдзівых гісторый былых часоў пачыналася менавіта з міфа!..

У глыбокай старажытнасці быў створаны міф пра Крыцкі лабірынт, а пазней археолаг Артур Джон Эванс адшукаў яго. У адкрытых iм сутарэннях была знойдзена нават выява Мінатаўра.

Хто ведае, ці не атрымае аналагічны працяг гісторыя з Полацкім лабірынтам, створаная Вацлавам Ластоўскім?

Ахвотнікаў выпрабаваць гэты міф на праўдзівасць хапае i ў XXI ст. Taкiмi сталіся браты Бухавецкія, Андрэй i Аляксей, якія наведалі лабірынт неаднойчы, тады, кaлi забудовы езуітаў у чарговы раз памянялі гаспадароў. У сярэднявечных мурах размясціліся вучэбныя карпусы гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага універсітэта. Актыўна вяліся рэстаўрацыйна-будаўнічыя работы.

Браты Бухавецкія, скарыстаўшы будаўнічы аўрал, спускаліся ў скляпенні, якія маглі быць пачаткам Полацкага лабірынта.

Уражанні пра тыя падземныя вандроўкі сталіся незабыўнымі. I сёння Андрэй Бухавецкі прыгадвае, як з пралому паваліла пара, быццам памяшканне было наглуха замураванае. Паветра было цяжкое, застаялае. Прабіраўся, трымаючы свечку, разматваючы вяроўку, дастаткова доўга, пакуль брат пільнаваў каля пралому. Спрабаваў рабіць здымкі — яны атрымаліся расплывістыя, невыразныя. Рухаўся, пакуль галерэя не ператварылася ў залітую вадой шахту.

Андрэй не толькі даследуе парэшткі Полацкага лабірынта, але i апытвае людзей, якія калісьці пабывалі у iм. Найчасцей гэта аповеды пра дзяцінства. Асабліва каштоўныя i інтрыгуючыя успаміны доўгажыхаркі Mai Васілеўны Усавай, якая у 1952 г. падчас вандровак па лабірынце адшукала пакой са старажытнымі кнiгамi, абцягнутымі скурай, з металічнымі зашчэпкамі...


Варта сказаць i пра тое, які гэта небяспечны занятак — блуканне па падземных лабірынтах. У перакладзе з мовы старажытнага Крыта «лабірынт» азначае «сякера, вострая з абодвух бакоў»; яна — сімвал смерці, якая тоіцца ў сутарэннях, побач з Мінатаўрам. Авантурыстаў могуць падпільноўваць у лёхах трупная зараза, грыбок, які спальвае лёгкія, ды іншая трасца-халера, ад якой загінулі рабаўнікі eгiпeцкix пірамід.

Я не раю шукаць уваход у лабірынт дзеля забаўкі ці вострых уражанняў, без адпаведнай падрыхтоўкі i дапамогі дарослых, але дапускаю i тое, што першаадкрывальнікамі цуду будуць не археолагі, а дзеці.

Яндекс.Метрика