Сайт о Городе и для Города

У Полацкім дзіцячым музеі паказваюць калекцыю аўтамабіляў

Просмотров: 535
Афиша

Автор: Ірына Сакалоўская, фота аўтара


Для наведвання музея ўзрост – не перашкода, асабліва дзіцячага. І хто не быў у такім музеі ў Полацку, то раю завітаць на вуліцу Ніжне-Пакроўскую, 46.

Будынак Полацкага дзіцячага музея

У трох залах вы пабачыце старыя гадзіннікі, шалі-бязмены, званочкі, калекцыі манетаў, самавараў, фотаапаратаў, патэфонаў, грамафонаў, магнітафонаў, а таксама паштовак, марак і старых здымкаў Полацка. Да многіх экспанатаў можна дакрануцца ці ўзяць у рукі.

Як праяўлялася фотаплёнка

Шалі

Старыя фотаапараты

Патэфон

Дыктафон

Полацк на старых паштоўках

Калекцыя канвертаў

Дзіцячыя паштоўкі

Грамафон

У трэцяй зале зараз (да сярэдзіны снежня) дзейнічае выстава “Аўталегенды СССР”, на якой экспануюцца маркі аўтамабіляў савецкага перыяду. Больш за 50 машын 1930-1980-х гадоў, выкананых ў масштабе 1:43. Калекцыю аўтамабіляў падарыў Полацкаму дзіцячаму музею артыст Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Васіль Грачухін.

Выстава Аўталегенды СССР

“Циклоп”, “Копейка”, “Юность”, “Чайка”, “Чорный воронок” – назвы знаёмыя дарослым. Ім таксама будзе цікава пабачыць у некалькі разоў паменшаныя варыянты аўтамадэляў, бо ўсе нашыя захапленні прыходзяць з дзяцінства. А пра гісторыю аўтамабільнай справы, распрацоўкі канструктараў, цікавыя факты і самі мадэлі аўто можна пачытаць у часопісах, якія дадаюцца да экспазіцыі.

Полацкі дзіцячы музей уваходзіць у склад Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, адкрыты з мая 2004 года, знаходзіцца ў гістарычным будынку эклектычнай архітэктуры канца ХІХ – пачатку ХХ ст. і ўнесены ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Ля ўстановы культуры месцяцца скульптурныя кампазіцыі «Шкаляр з гадзіннікам» і “Дзяўчынка з сонечным гадзіннікам”.

Шкаляр з гадзіннікам

Дзяўчына з сонечным гадзіннікам

Завітайце у гэты музей з вашымі дзецьмі!

© Ірына Сакалоўская, фота аўтара


Яндекс.Метрика