Сайт о Городе и для Города

Программа "Ночь музеев - 2017" в Полоцке

Автор: polotsk.museum.by

Праграма “Ночы музеяў - 2017” у Полацку

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 20 мая да Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. Музеі запаведніка традыцыйна адкрываюць свае дзверы для наведвальнікаў вечарам (з 17.00 да 23.00) і прапануюць спецыяльную праграму, якая ўключае выставы і мерапрыемствы, канцэрты і цікавыя сустрэчы.

 

Краязнаўчы музей

вул. Ніжне-Пакроўская, 11

Выстава  "Хутка ў нумар", прысвечаная 100-гадоваму юбілею полацкай газеты

10.00-23.00

Краязнаўчы музей

вул. Ніжне-Пакроўская, 11

Інтэрактыўная пляцоўка “Жывая газета”

18.00; 19.00; 20.00

Стацыянарная выстава “Прагулка па Ніжне-Пакроўскай”

ул. Ніжне-Покроўская, 33

Выстава аднаго дня “Ах, гэты жаночы капялюшык!..”

10.00-23.00

Стацыянарная выстава “Прагулка па Ніжне-Пакроўскай”

ул. Ніжне-Покроўская, 33

Майстар-клас “Элегантны Арт-нуво” па стварэнні жаночай прычоскі пачатку XX ст.

18.00; 19.00

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я

вул. Войкава, 1

Выстава "зДрэва.by" (утылітарны посуд, мэбля, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва)

10.00-23.00

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я

вул. Войкава, 1

Майстар-клас па роспісу торбачак

17.00

Дзіцячы музей

вул. Ніжне-Пакроўская, 46

Адкрыццё выставы "Матчын абярэг"(з прыватнай калекцыі лялек ручной работы З.М. Лёцінай). Майстар-клас па вырабу лялек-абярэгаў

16.00; 18.00

Прыродна-экалагічны музей

вул. Ф. Скарыны, 21

Работа  кантактнага заапарка "Цудоўнае побач” (жывёлы з экалагічнага цэнтра і коннага клуба «У Кузі на ранча»)

12.00-14.00

Прыродна-экалагічны музей

вул. Ф. Скарыны, 21

Адкрыццё фотавыставы В. Кашчэева "Пад покрывам вады”

14.00

Прыродна-экалагічны музей

вул. Ф. Скарыны, 21

Канцэрт рок-групы "Індра”

19.00

Мастацкая галерэя

вул. Стралецкая, 4А-4

Выстава Зоі Літвінавай “Высокі бераг” (жывапіс, графіка, габелен)

Выстава “Ілюстрацыі да твораў А.С. Пушкіна” з фондаў Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А.С. Пушкіна “Міхайлаўскае”

Выстава акварэлі Івана Іванова і Аляксея Балтрушэвіча (Полацк)

10.00-23.00

Мастацкая галерэя

вул. Стралецкая, 4А-4

«Сустрэчы ля раяля»

Канцэрт настаўнікаў і навучэнцаў Наваполацкага музычнага каледжа 

19:00

Мастацкая галерэя

вул. Стралецкая, 4А-4

Перфоманс “Дабрабыт” (прадстаўляе Канстанцін Мужаў)

20.00

Сафійскі сабор

вул. Замкавая, 1

Канцэрт “Арганныя шэдэўры. Ад класікі да джазу” ў выкананні салісткі канцэртнай залы Сафійскага сабора Ксеніі Пагарэлай

22.00

 

Гасцей музейнай ночы будуць чакаць таксама музейнае кафэ і сувенірная лаўка (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

17.00 да 23.00 — уваход у музеі дзецям — бясплатна, дарослым – па льготнаму квітку

* у праграме магчымы змяненні і прыемныя сюрпрызы

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт традыцыйна выступае партнёрам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. 20 мая Вас чакаюць на начных экскурсіях “У пошуках скарбаў Полацкага калегіума”!

Пачатак экскурсій у 20.00, 21.00, 22.00, 23.00

Папярэдні продаж білетаў у касах Сафійскага сабора, Прыродна-экалагічнага музея, Музея беларускага кнігадрукавання

Кошт – 6 руб.

Колькасць квіткоў абмежавана. Спяшайцеся!

Яндекс.Метрика