Сайт о Городе и для Города

"Манетнае сузор'е Беларусі" ў Краязнаўчым музее

Автор: polotsk.museum.by 


«Манетнае сузор’е Беларусі” назва выставы, якая напачатку сакавіка пачне сваю працу ў Краязнаўчым музее. На выставе будуць прадстаўлены больш 140 манет з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка, якія выпушчаны у абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь за дваццаць гадоў / першыя манеты Рэспублікі Беларусь з’явіліся 27 снежня 1996 года /.

У рамках сваёй эмісійнай дзейнасці Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятныя манеты з каштоўных і некаштоўных металаў, якія распаўсюджваюцца як унутры краіны, так і за мяжой. Мэтай выпуску памятных манет з'яўляецца прапаганда беларускай дзяржаўнасці, культурнай і гістарычнай спадчыны беларускага народа, яго дасягненняў, а таксама адлюстраванне найважнейшых падзей у жыцці краіны.

Беларускія манеты вырабляюцца з ужываннем уставак з каштоўных і штучных камянёў, эмалі, тампадруку, галаграм і чаканяцца на манетных дварах Вялікабрытаніі, Германіі, Літвы, Расіі, Польшчы і іншых краін.

Манеты высокай якасці, сёння яны па праве прызнаныя аднымі з лепшых у свеце. Пацвярджэннем таму з'яўляюцца сталыя перамогі, якія атрымоўваюць беларускія грошы ў розных міжнародных манетных спаборніцтвах.

Завітайце на выставу і Вы пазнаеце: адкуль паходзіць назва "манета", як называліся першыя манеты, адчаканеныя на Русі князем Уладзімірам Святаславічам, як выглядае першая памятная манета Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якія памылкі сустракаюцца на манетах …

Яндекс.Метрика