Сайт о Городе и для Города

Ночь музеев в Полоцке. Афиша Полоцка с 18 мая по 25 мая. Выставки, концерты, культурные мероприятия

Автор: polotsk.museum.by
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 18 мая да Міжнароднага дня музеяў і міжнароднай акцыі

«Ноч музеяў»!

з 10.00 да 17.00 і з 17.00 да 23.00 уваход у музеі – бясплатны

(на камерцыйныя выставы – платны)

Гасцей музейнай ночы чакае напоўненая падзеямі праграма «НІЖНЕ-ПАКРОЎСКАЯ – ВУЛІЦА МУЗЕЯЎ», якая ўключае: акцыі, тэатралізаваныя прадстаўленні, музейны квэст, выставы і мерапрыемствы, канцэрты і цікавыя сустрэчы.

У музеях працуюць выставы:

Сафійскі сабор

«Кавальскае рамяство X–XVIII стст.» (з археалагічнага збору НПГКМЗ)

Мастацкая галерэя

«Что может быть лучше природы!» Офорты Ивана Шишкина из музейного собрания Новгородского государственного объединённого музея-заповедника»

«Многоцветие татарской национальной культуры» из коллекции Елабужского государственного историко-архитектурного и художественного музея-заповедника»

Музей беларускага кнігадрукавання

«Каго любіш? – Люблю Беларусь!» (да 50-годдзя выхаду асобнай кнігай рамана Ул. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»)

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я

«Бабынічы і ваколіцы (Гісторыя простых рэчаў)»

Музей баявой славы

«Полацкі гарнізон: старонкі гісторыі беларускай арміі»

Дзіцячы музей «ФотаПарад» Прыродна-экалагічны музей

«Беларусь: 10 лет в Антарктике» (адкрыццё ў 15.00)

У 2018 г. партнёрам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» выступаюць «Барная віктарына «Пінта шэрага» і Гасцінічны комплекс «Славянскі», якія запрашаюць інтэлектуальную моладзь на Квіз «Таямніцы музейнай ночы». Квіз адбудзецца 18 мая ў 20.00 у рэстаране «Славянскі».

Папярэдняя рэгістрацыя для ўдзелу па тэл.: +375336140322 ці https://vk.com/pintaserogo

Кошт – 5 рублёў

У праграме магчымы змяненні і прыемныя сюрпрызы

Яндекс.Метрика