Сайт о Городе и для Города

500-годдзе беларускага кнігадрукавання ў музеях Полацка

2 верасня
12.00–14.00

Музей беларускага кнігадрукавання

(вул. Ніжне-Пакроўская, 22)
Міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання «Дыпламатыя слова: Францыск Скарына ў сусветнай гуманітарнай прасторы».
12.00–13.00

Стацыянарная выстава «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»

(Домік Пятра I, вул. Ніжне-Пакроўская, 33)
Прэзентацыя выставы аднаго дня «Полацк на памятных манетах Рэспублікі Беларусь» (са збору Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь).
14.00–14.30

Музей беларускага кнігадрукавання

(вул. Ніжне-Пакроўская, 22)
Прэзентацыя кнігі Францыска Скарыны «Малая падарожная кніжка» з кнігазбору «Белгазпромбанка».
14.30–15.00

Музей беларускага кнігадрукавання

(вул. Ніжне-Пакроўская, 22)
Адкрыццё выставы «Люду посполитому к доброму научению» (Псалтыры з музейных і кніжных збораў Беларусі).
14.30–15.30

Мастацкая галерэя

(вул. Стралецкая, 4A-4)
Адкрыццё выставы «Полацк у гравюрах сучасных мастакоў», прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Закрыццё Мастацкага пленэра «Пад знакам Скарыны».
16.00–17.30

Музей беларускага кнігадрукавання

(вул. Ніжне-Пакроўская, 22)
«Музычная старонка»: выступленне камернага аркестра «Еўропа-Цэнтр».
17.00–18.00

Канцэртная зала Сафійскага сабора

(вул. Замкавая, 1)
«Музычныя скарбы Беларусі» - канцэрт еўрапейскай музыкі XVI-XVIII стст. у выкананні ансамбля старадаўняй музыкі «Кантабіле».
18.00–18.30

Ля Сафійскага сабора

(вул. Замкавая, 1)
Урачыстае адкрыццё памятнага знака «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці».
18.30–19.00

Сафійскі сабор

(вул. Замкавая, 1)
Урачыстае адкрыццё Культурна-мастацкага праекта «Тры Сафіі: Сафія Кіеўская, Сафія Наўгародская, Сафія Полацкая».
3 верасня
12.00–13.00

Стацыянарная выстава «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»

(Домік Пятра I, вул. Ніжне-Пакроўская, 33)
Прэзентацыя серыі памятных манет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь «Шлях Скарыны» (са збору Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь).
15.00–16.00

Канцэртная зала Сафійскага сабора

(вул. Замкавая, 1)

Канцэрт арганнай музыкі у выкананні Ксеніі Пагарэлай.

Прэм’ера сюіты Ганны Кароткінай «Францыск Скарына»

10.00–17.00

Музей беларускага кнігадрукавання

(вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Выставы:

«Малая падарожная кніжка» Францыска Скарыны (з кнігазбору «Белгазпромбанка»);

«Люду посполитому к доброму научению» (Псалтыры з музейных і кніжных збораў Беларусі).

Яндекс.Метрика