Сайт о Городе и для Города

08. Браму вучонасці вам адчыняю

Просмотров: 682
О ГородеАд Полацка пачаўся свет

Автор:  Уладзiмір Арлоў ”Ад Полацка пачаўся Свет”


3-за бясконцых цяжкіх войнаў XVII стагоддзе ў беларускай гісторыі называюць «крывавым патопам». Не лепшымі былі тыя часы і для Полацка. Самай страшнай стала развязаная царом Аляксеем Міхайлавічам (зноў жа за «искони русские земли») вайна 1654-1667 гадоў. У ёй Беларусь страціла звыш паловы насельніцтва - палеглымі ў бітвах, памерлымі ад голаду, пераселенымі ў Расію. Яшчэ большыя страты напаткалі захопленую на самым пачатку вайны Полаччыну. Дастаткова сказаць, што з болей за пятнаццаць сотняў дамоў у сталіцы ваяводства ацалела толькі сто. Горад не далічыўся тысяч працавітых, пісьменных, майстравітых жыхароў, якія не па сваёй волі мусілі аздабляць маскоўскія храмы і палацы, прымнажаць царскія багацці ў палатах Крамля.

У 1662 годзе ў адной толькі маскоўскай Срэбнай палаце служыла пяцьдзесят беларускіх майстроў пераважна з Полацка і іншых прыдзвінскіх гарадоў. У Зброевай, Залатой і Майстроўнай палатах таксама працавала мноства палачан: шабельнік Рыгор Іванаў, чаканшчык Іван Андрэеў, «скорых ковчежных дел мастер» Сымон Якаўлеў, сярэбранікі Сцяпан Астаф’еў, Васіль і Фяклістка Грыгор’евы, Мікіта Сямёнаў, Іван і Фёдар Палачанінавы... 3 нашай зямлі перасялілі майстроў 60 спецыяльнасцей. Шмат якіх з гэтых рамёстваў у Масковіі датуль не ведалі. Нашы суайчыннікі прынеслі ўсходнім суседзям майстэрства вырабу шматколернай кафлі, разьбы па дрэве з пазалотай, болып перадавыя тэхналогіі ў зброевай справе і ювелірным мастацтве.

Тады ж у Маскве, шукаючы маіугнага мецэната, пад абаронай якога ў тую жорсткую эпоху ён мог бы спакойна слу- жыць сваёй музе, з’явіўся найславуцейшы з полацкіх перасяленцаў Самойла (Самуіл) Пятроўскі- Сітніяновіч, у манастве Сімяон.

Ён нарадзіўся ў 1629 годзе ў Полацку, а свой шлях у навуку пачаў з брацкай школы Богаяўленскага манастыра над Дзвіной. Прага ведаў прывяла юнака пасля Кіева-Магілянскай калегіі ў Віленскую акадэмію. На той час, апрача роднай беларускай, ён ужо настолькі дасканала авалодаў лацінаю, царкоўна- славянскай і польскай мовамі, што пісаў на ўсіх чатырох вершы.

Апынуўшыся ў сталіцы Маскоўскай дзяр­жавы, высокаадукаваны палачанін (на чужыне ён пачаў падпісвацца Полацкі) адразу атрымаў адказнае даручэнне: стварыць лацінскую школу для царскіх людзей з Прыказа таемных спраў. Так наш зямляк прыклаў руку да развіцця расейскай разведкі.

Неўзабаве Сімяона прызначылі выхавальнікам і настаўнікам царскіх дзяцей. Ён асабіста вучыў спадкаемцаў трона - царэвічаў Аляксея ды Фёдара і царэўну Соф’ю, а таксама наглядаў за выхаваннем царэвіча Пятра.

Хоць Полацкі і знаходзіўся пад царскай абаронай, жылося яму ў Маскве не надта соладка. Вярхі расійскага праваслаўя ненавідзелі Сімяона як падазронага «лацінніка». Прыгняталі яго і бязлітасныя маскоўскія парадкі.

У Рэчы Паспалітай прадстаўнікі розных рэлігійных плыняў праводзілі багаслоўскія дыспуты або займаліся літаратурнай палемікай. У Масковіі - каб не казалі ерасі, людзям выразалі языкі.

Але і ў той задушлівай атмасферы Полацкі мужна і аддана служыў богу асветы. Ён стаў першым у Расіі прафесійным пісьменнікам і выхаваў цэлую школу паэтаў. Пасля таго як Сімяон адкрыў сваю друкарню, іх колькасць у дзяржаве адразу падвоілася (замест адной стала дзве).

У той самы час на радзіме нашых продкаў кнігі сыходзілі з варштатаў у 134 друкарнях. Полацкі напісаў праект першай у Расіі вышэйшай навучальнай установы, паводле якога потым стваралася маскоўская Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Яе студэнт Міхайла Ламаносаў на Сімяонавых творах упершыню пазнаёміўся з вершаскладаннем.

Памятник Симеону Полоцкому. Полоцк, пр-т Ф. Скорины

У 1672 годзе Полацкі адкрыў першы ў Расійскай дзяржаве прьщворны тэатр. Яго акторамі сталі жыхары маскоўскай Мяшчанскай слабады, дзе сялілі беларусаў.

Педагагічных, выдавецкіх ды іншых асветніцкіх клопатаў у Сімяона было бязмежнае мноства, але найперш ён жыў літаратурнай творчасцю. Вучні Полацкага захапляліся неверагоднай працавітасцю настаўніка: штодня з-пад яго пяра выходзіла восем спісаных дробным почыркам старонак - вершы, п’есы, царкоўныя «словы» і казанні. Толькі паэтычная спадчына палачаніна налічвае больш за 50 тысяч радкоў. Вялікую славу прынёс яму вершаваны пераклад Псалтыра. Болыыасць сваіх вершаў паэт сабраў у кнігі «Рифмологион, или Стйхослов» і «Вертоград многоцветный». «Вертоград» быў своеасаблівай энцыклапедыяй, адкуль чытач мог атрымаць звесткі з гісторыі, геаграфіі, медыцыны... Сярод яе герояў былі антычны філосаф Дыяген, персідскі цар Артаксеркс, біблійны волат Самсон. Пасля Сімяона засталася найбагацейшая ў Маскве бібліятэка: творы Цыцэрона, Тамаша Аквінскага, Эразма Ратэрдамскага, граматыкі, слоўнікі, медыцынскія трактаты...

Пры канцы XVII стагоддзя маскоўскі патрыярх атрымаў ад казакоў- запарожцаў просьбу прыслаць у іх царкву зборнікі казанняў вучонага палачаніна. Казакі не ведалі, што расійская праваслаўная царква ўжо абвясціла Сімяонавы творы ератычнымі і нават забараніла згадваць іх. Яго велізарны уклад у культуру Расіі быў ацэнены толькі праз стагоддзі.

Трапіўшы на радзіму асветніка, абавязкова наведайце цудоўны музей-бібліятэку Сімяона Полацкага (гэта частка Музея беларускага кнігадрукавання).

Ва ўтульнай зале з галерэяй, сярод тысяч тамоў на розных мовах вы сапраўды падыхаеце паветрам эпохі, якую выдатны палачанін асвятліў сваім талентам.


Яндекс.Метрика